Праграма 5-й Міжнароднай канферэнцыі мастакоў-педагогаў «Сучасная мастацкая адукацыя дзяцей і моладзі»

РЭСПУБЛІКАНСКІ ЦЭНТР ЭКАЛОГІІ І КРАЯЗНАЎСТВА
(вул. Макаёнка, 8 глядзець мапу)

5 ЛЮТАГА

9.00 – 09.30 РЭГІСТРАЦЫЯ

09.30 –10.00 ПРЫВІТАЛЬНАЕ СЛОВА АРГАНІЗАТАРАЎ

«Узаемасувязь навучальнага працэса і конкурснай дзейнасці ў дзіцячай мастацкай школе»
Дырэктар Салігорскай дзіцячай мастацкай школы
Яніна КРУКОВІЧ (Салігорск, Беларусь)

«Конкурс мастацкай творчасці «Ангел Рождества». Выхаванне праз мастацтва на асновах праваслаўнай культуры»
Выкладчык Дзіцячай школы мастацтваў імя І.С.Баха 
Таццяна КАРАЛЬКОВА (Балтыйск, Расія)

«Мастацкая адукацыя – прыгода і выклік»
Мастачка, мастацтвазнаўца, выкладчык і кіраўнік Арт-студыі CREATIO у Моладзевым доме культуры г. Рыбніка, кіраўнік конкурсу «Выбітныя вядомыя і невядомыя мастакі», сябра InSEA (International Society of Education through Art)
Альдона КАЛУЦКА (Рыбнік, Польшча)

11.30 – 11.40 ПЕРАПЫНАК

«Работы 9-га Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі для дзяцей і моладзі «На сваёй зямлі»
Сябра Саюза мастакоў Расіі, сябра Ўсерасійскай асацыяцыі мастацтвазнаўцаў і мастацкіх крытыкаў, заслужаны работнік культуры Расійскай Федэрацыі, прафесар кафедры графікі і дызайну Інстытута мастацкай адукацыі Валгаградскага дзяржаўнага сацыяльна-педагагічнага універсітэта, метадыст абласнога вучэбна-метадычнага цэнтра, дырэктар Дзіцячай мастацкай школы № 1 імя В.В.Фёдарава г.Валгаграда
Лідзія ІШКОВА (Валгаград, Расія)

«Мастацкая адукацыя ў Літве: гісторыя і сучаснасць. Міжнародны конкурс дзіцячага малюнку «Славянский родник»
Мастацтвазнаўца, выкладчык мастацтва асноўнай школы імя Андрэя Рублёва
Марына МАТЭЯУСКЕНЭ (Клайпеда, Літва)

Прэзентацыя Каунаскай мастацкай школы 
Дырэктар Каунаскай мастацкай школы 
Нерынга ШУПІНСКЕНЭ (Каунас, Літва)

«Творчасць выкладчыкаў Каунаскай мастацкай школы»
Выкладчык Каунаскай мастацкай школы, старшыня Саюза мастакоў Каунаскага аддзела
Гінтаунтас ВАЙЧЫС

13.00 – 13.30 ГАЛЕРЭЯ «ПРЫРОДА І ТВОРЧАСЦЬ»

  • Адкрыццё выставы міжнароднага пленэру «Перазоў стагоддзяў: Першая сусветная вайна і мір сёння»
  • Адкрыццё выставы дзіцячай графікі з залатога фонду Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі для дзяцей і моладзі «На сваёй зямлі»
  • Адкрыццё выставы з фонду Каунаскай мастацкай школы

13.30 – 14.30  ПЕРАПЫНАК

Міжнародны культурна-асветніцкі праект «Перазоў стагоддзяў: Першая сусветная вайна і мір сёння»
Кіраўнік праекта, каардынатар праектаў грамадскай арганізацыі «Беларускі зялёны крыж» 
Наталля СВЯТКІНА (Мінск, Беларусь)

«Досвед удзелу ў тэматычным пленэры»
Выкладчык Магілёўскай дзіцячай мастацкай школы, мастацкі кіраўнік міжнароднага пленэру «Перазоў стагоддзяў: Першая сусветная вайна і мір сёння»
Дзмітрый ПУХОЎСКІ (Магілёў, Беларусь)

«Метадычная праца з выкладчыкамі ў Омскай вобласці»
Загадчыца метадычнага аддзялення мастацкай адукацыі Бюджэтнай установы культуры Омскай вобласці «Дзяржаўны цэнтр народнай творчасці»
Фаіна КЛЯЦОВА (Омск, Расія)

«Акадэмічная адукацыя ў канцэптуальным свеце. Летняя школа прафесара У.А.Магілеўцава»
Генеральны дырэктар выдавецтва «4art»
Ліана САЛОНКІНА (Санкт-Пецярбург, Расія)

«Некаторыя прынцыпы і метады навучання на мастацкім аддзяленні школы мастацтваў»
Жывапісец, сябра Саюза мастакоў Арменіі, выкладчык мастацкага аддзялення ў школе мастацтваў імя Л.Сар’яна
Армэн ВАНЦЯН (Ераван, Арменія)

«Навучанне ў дзіцячых мастацкіх школах Латвіі»
Дырэктар Екабпілскай мастацкай школы
Зіедоніс БАРБАЛС (Екабпілс, Латвія)

«Не пра Лермантава...» Паэтычная кампазіцыя паводле вершаў пра Першую сусветную вайну
Тэатр-студыя «Клас-А!», рэжысёр Таццяна ШЫЛАВА (Мінск, Беларусь)

 

6 ЛЮТАГА

«Мастацкая адукацыя і гуманістычнае выхаванне»
Скульптар, прафесар Карлава універсітэта ў Празе і Пражскай Акадэміі фатаграфіі і кіно
Вера РАЕСЕЛАВА (Прага, Чэхія)

13.30 – 14.30 ПЕРАПЫНАК

Майстар-клас «Аўтарскія распрацоўкі выкарыстання звыклых матэрыялаў у афармленні мастацкіх работ»
Выкладчык Дзіцячай мастацкай школы г. Гатчына 
Віталій КІМ (Гатчына, Расія)

Майстар-клас «Лінія ў кампазіцыі»
Выкладчык Слуцкай дзіцячай мастацкай школы
Гунэфа МАЦЮШЭНКАВА (Слуцк, Беларусь)

«Малдаўскі жывапіс XX і XXI стагоддзя»
Мастацка, пісьменніца, сябра Саюза мастакоў Малдовы, выкладчык дызайну адзення універсітэта "Perspectiva - INT" 
Галіна ВІЕРУ (Кішынёў, Малдова)

БЕЛАРУСКАЯ КНІЖНАЯ ГРАФІКА. ВЫТОКІ І СУЧАСНАСЦЬ:

«Аляксандра Паслядовіч – заснавальнік беларускай графікі. З дакументаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва»
Загадчыца аддзела Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва
Вераніка МУСВІДАС (Мінск, Беларусь)

«Казкі і легенды ў творчасці Паўла Татарнікава»
Студэнтка Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў
Настасся ЮЗЕФОВІЧ (Мінск, Беларусь)

«Чароўны свет Валерыя Славука» 
Студэнтка Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў
Кацярына КРАМАРЭНКА (Мінск, Беларусь)

КРУГЛЫ СТОЛ:
«Пытанні дзіцячай мастацкай творчасці і сучаснае сацыяльна-інфарматыўнае  асяроддзе»

18.00 ЗАКРЫЦЦЁ КАНФЕРЭНЦЫІ

 

7 ЛЮТАГА (вольны рэжым)

Наведванне XXI Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу (вул.Я.Купалы, 27 глядзець мапу) і іншых выставаў у музеях і галерэях г.Мінска  (вольны рэжым)