Дзяржаўны каледж мастацтваў (г.Магілёў, Беларусь)

Установа адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў» - адна са старэйшых навучальных установаў у Рэспубліцы Беларусь.

Яно адкрылася напраканцы 20-х гадоў і прайшло наступныя этапы:

1928 год – палітыка-асветніцкі тэхнікум;

1939 год – Рэспубліканская палітасветшкола;

1946 год – Рэспубліканская палітасветшкола ператворана ў Рэспубліканскую вучэльню, якой было прысвоена імя Н.К.Крупскай;

1990 год – Магілёўская вучэльня культуры імя Н.К.Крупскай;

2001 год – Магілёўская дзяржаўная вучэльня культуры імя Н.К.Крупскай;

2009 год – Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў.

Сёння каледж мастацтваў – сучасная сярэдне-спецыяльная ўстанова адукацыі з добрай матэрыяльнай базай і творчым педагагічным калектывам.

Падрыхтоўка спецыялістаў у каледжы мастацтваў вядзецца па сучасных спецыяльнасцях, якія забяспечваюць цікавую прафесію, якая адпавядае патрабаванням часу.

У 1989 годзе распараджэннем упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкома была створана мастацкае аддзяленне, якое сёння па праву лічыцца адным з вядучых структурных падраздзяленняў каледжа мастацтваў (у мінулым вучэльні культуры).

Мастацкае аддзяленне рыхтуе спецыялістаў па двух спецыяльнасцях:

  • «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва», накірунак спецыяльнасці «Мастацкая кераміка», «Мастацкая апрацоўка дрэва», «Мастацкія вырабы з тэкстылю» з прысваеннем кваліфікацыі мастак, настаўнік;
  • «Дызайн» (аб’ёмны) з прысваеннем кваліфікацыі дызайнер, настаўнік.

На аддзяленні навучаюцца 177 чалавек, працуюць дасведчаныя педагогі-мастакі, сярод якіх вядомыя ў горадзе і краіне мастакі, сябры Беларускага саюза мастакоў, удзельнікі рэспубліканскіх і міжнародных выставаў і пленэраў, а таксама маладыя педагогі.

Адной з асноўных задач, над якімі працуе аддзяленне, з’яўляецца засваенне і ўкараненне інавацыйных тэхналогій для падрыхтоўкі канкурэнтназдольных спецыялістаў у сучасных эканамічных умовах.

Педагогі і навучэнцы не толькі паспяхова вырашаюць задачы навучальнага працэсу, але і актыўна ўдзельнічаюць у культурным і творчым жыцці каледжа, горада, рэспублікі. Рост творчай самасвядомасці з’яўляецца вынікам работы педагагічнага калектыву мастацкага аддзялення.

Штогод нашы навучэнцы ўдзельнічаюць у разнастайных абласных, рэспубліканскіх, міжнародных конкурсах, выставах і пленэрах, в рэспубліканскіх выставах работ стыпендыятаў і лаурэятаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

Добрай традыцыяй стала ўжо тое, што нашы навучэнцы запрашаюцца для ўдзелу ў Міжнародным пленэры па кераміцы «Арт-жыжаль», у Міжнародным плерэны па жывапісу «Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве».

У чэрвені-ліпені 2011 г. дзякуючы ініцыятыве Тульскай грамадскай палаты і мясцовага аддзялення партыі «Адзіная Расія», а таксама Упраўленню культуры Магілеўскага аблвыканкамі з’явілася магчымасць супрацоўніцтва з расійскімі навучальнымі ўстановамі: навучэнцы і выкладчыкі мастацкага аддзялення сталі ўдзельнікамі пленэра ў Чэрнскам раёне Тульскай вобласці «Па тургенеўскіх мясцінах», а дэлегацыя студэнтаў Тульскага каледжа мастацтваў імя А.С.Даргамыжскага ў межах Міжнароднага пленэра па жывапісу « Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве» наведала Магілеўшчыну.

Пастаянна дзейнічае і абнаўляецца экспазіцыя работ у створанай на базе мастацкага аддзялення выставачнай зале, праходзяць персанальныя выставы навучэнцаў, якія дасягнулі сур’ёзных поспехаў у навучальным працэсе і творчасці.



Педагагічны калектыў мастацкага аддзялення вядзе вялікую метадычную работу, створаны сур’ёзныя наглядныя фонды па ўсіх прадметах спецыяльнага цыклу. Выкладчыкамі аддзялення распрацаваны тыповыя і працоўныя праграмы па мастацкіх дысцыплінах. Творчы і педагагічны досвед нашага калектыву выкарыстоўваецца як інструмент удасканалення педагагічнага майстэрства настаўнікамі дзіцячых мастацкіх школаў і дзіцячых школаў мастацтваў г.Магілёва і Магілёўскай вобласці ў межах семінараў-практыкумаў.

Добрая матэрыяльная база, творчы патэнцыял калектыву, высокі ўзровень падрыхтоўкі навучэнцаў мастацкага аддзялення спрыяюць росту аўтарытэту аддзялення ў творчым асяродку Магілёва і Беларусі ў цэлым. Працуючы побач з вядомымі майстрамі, нашыя навучэнцы не толькі раскрываюцца, як асобы, але і фарміруюцца як маладыя мастакі.


РАБОТЫ З ФОНДАЎ КАЛЕДЖА