Семінар «Мультыплікацыя ў мастацкай школе і студыі»

Запрашаем педагогаў і кіраўнікоў мастацкіх навучальных устаноў і студый прыняць удзел у семінары «Мультыплікацыя ў мастацкай школе і студыі», які адбудзецца 1 і 2 лютага 2018 г. у адукацыйным цэнтры ГА "Беларускі зялёны крыж" напярэдадні Міжнароднай канферэнцыі мастакоў педагогаў.

Падчас семінара можна будзе:

  • абмяняцца вопытам па стварэнні мультфільмаў і дыяфільмаў
  • атрымаць парады прафесіяналаў
  • прэзентаваць работы сваіх школ і студый.

NB. Кампьютэрная графіка на семінары разглядацца не будзе.

Заяўку для ўдзлу у семінары трэба даслаць на адрас This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it. да 10 студзеня 2018 г.

У заяўцы трэба пазначыць:

  • Прозвішча, Імя, Імя па бацьку
  • Арганізацыю, якую вы прадстаўляеце
  • Вашу пасаду
  • Кантактную інфармацыю: e-mail, тэлефон
  • Тэму паведамлення (калі плануеце)
  • Ці патрэбны гатэль

Дадатковыя пытанні можна задаць па тэлефонах +375 29 667 57 80 (Наталля Аляксееўна) і +375 29 989 98 18 (Ларыса)