АнонсыПапулярнае |
На Міжнародныя конкурсы "На сваёй зямлі" пачалі прыходзіць першыя работы
Мы вельмі рады, што вы зноў падтрымліваеце нашы конкурсы сваімі цудоўнымі работамі, свежымі ідэямі і добрымі словамі! Чакаем сустрэчы з вамі і нагадваем пра некаторыя арганізацыйныя моманты. Прыём работ на конкурс жывапісу і графікі ажыццяўляецца да 31 снежня 2024 года (па паштовым штэмпелі). Глядзець умовы конкурсу жывапісу і графікі Прыём работ на конкурс мультыплікацыі і дыяфільмаў ажыццяўляецца да 15 студзеня 2025 г. Глядзець умовы конкурсу мультыплікацыі і дыяфільмаў Прыём работ на конкурс фатаграфіі ажыццяўляецца да 15 студзеня 2025 г. Глядзець умовы конкурсу фатаграфіі Звяртаем вашу ўвагу на тое, што работы на конкурс жывапісу і графікі трэба адпраўляць звычайнай поштай / экспрэс-службай EMS / любой іншай службай перавозкі (дастаўкі) і НЕ ПАЗНАЧАЦЬ на пасылках кошт (каштоўнацсь) груза, бо мы не праводзім мытнае афармленне, і такія работы не патрапяць на конкурс. НАШ ПАШТОВЫ АДРАС: Гамадская арганізацыя «Беларускі зялёны крыж», (пазначаны адрас – поўны; арганізатары забіраюць работы непасрэдна з паштовага аддзялення, пры неабходнасці можна пазначыць адрас паштовага аддзялення - вул. Савецкая, 120) Вынікі конкурсаў будуць падведзены ў лютым 2025 года міжнароднымі журы, у складзе якіх войдуць мастакі, аніматары, мультыплікатары, рэжысёры, фатографы і педагогі з Беларусі, Расіі і іншых краін. Работы пеаможцаў конкурсу жывапісу і графікі войдуць у экспазіцыю выіковай выставы, якая адкрыецца ў цэнтры "Экалогія і здароўе" ГА БЗК у красавіку 2025 года, работы пераможцаў конкурсу мультыплікацыі і дыяфільмаў будуць прадстаўлены падчас цырымоніі ўзнагароджвання. Усе работы пераможцаў конкурсаў будуць размешчаны на сайтах праекта і грамадскай арганізацыі "Беларускі зялёны крыж". Каб своечасова атрымліваць інфармацыю пра падзеі конкурсаў, можна падпісацца на электронную рассылку праекта «На сваёй зямлі» (для гэтага трэба адправіць запрос на адрас This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it. с пазначэннем імя і прозвішча адрасата, а таксама назву навучальнай установы, калі адрасат з'яўялецца мастаком-педагогам). Таксама вы можаце падпісацца на нашы старонкі ў сацыяльных сетках і каналы ў мэсэнджжрах: ЖАДАЕМ НАТХНЕННЯ І НОВЫХ АДКРЫЦЦЯЎ! З НЕЦЯРПЕННЕМ ЧАКАЕМ ВАШЫ РАБОТЫ НА КОНКУРСАХ! |