На Міжнародны конкурс «На сваёй зямлі» прыйшлі першыя работы

Шаноўныя ўдзельнікі!

Распачаўся прыём работ на Міжнародны конкурс "На сваёй зямлі".

Сёлета конкурс пашырае свае межы. Акрамя Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі (Глядзець умовы), які праводзіцца ўжо ў 11-ы раз, у гэтым годзе аб'яўляены яшчэ адзін конкурс - 1-ы Міжнародны конкурс мультыплікацыі і дыяфільмаў (Глядзець умовы).

Работы прымаюцца да 31 снежня 2015 г.

Звяртаем вашу ўвагу, што работы на конкурс варта дысылаць звычайнай поштай ці экспрэс-службай EMS і НЕ ПАЗНАЧАЦЬ на пасылках кошт (каштоўнасць) грузу, бо мы не робім мытнае афармленне, і такія працы не патрапяць на конкурс.

НАШ ПАШТОВЫ АДРАС:

Грамадская арганізацыя «Беларускі зялёны крыж»,
Конкурс«На сваёй зямлі»,
222 201, г. Смалявічы,
Рэспубліка Беларусь.

(указаны адрас – поўны; работы забіраюцца арганізатарамі непасрэдна з паштовага аддзялення)

Вынікі конкурсу будуць падведзеныя ў лютым 2015 года міжнародным журы, у склад якога ўвойдуць мастакі і педагогі з Беларусі, Расіі, Украіны і іншых краін. Работы пераможцаў конкурсу ўвойдуць у экспазіцыю выніковай выставы, што адкрыецца ў Мінску ў красавіку 2015 года, а таксама будзе прадстаўленая на сайтах конкурсу і нашай арганізацыі.

Каб своечасова атрымліваць інфармацыю пра ўсе падзеі конкурсу, Вы можаце падпісацца на электронную рассылку праекта “На сваёй зямлі” (для гэтага трэба даслаць запыт на адрас This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it. з пазначанымі імём і прозвішчам адрасата, а таксама назвай навучальнай установы, калі адрасат з’яўляецца мастаком-педагогам).

ЧАКАЕМ ВАШЫХ РАБОТ!