Пачаўся прыём работ на Міжнародныя конкурсы “На сваёй зямлі”

Шаноўныя ўдзельнікі конкурсу! Як і ў папярэдні год мы чакаем вашы работы адразу на два конкурсы - 12-ы Міжнародны конкурс жывапісу і графікі і 2-і Міжнародны конкурс мультыплікацыі і дыяфільмаў. Мы вельмі радыя, што Вы зноў падтрымлаеце конкурс сваймі цудоўнымі работамі, свежымі думкамі і добрымі словамі! Чакаем сустрэчы з Вамі і нагадваем пра некаторыя арганізацыйныя моманты.

Прыём работ будзе доўжыцца з 1 кастрычніка да 31 снежня 2016 года.

Традыцыйна на конкурс могуць быць прадстаўлены работы на вольную тэму "На сваёй зямлі", а таксама на тэмы:

  • Сямейны партрэт і аўтапэртрэт
  • Прыгажуня-зіма
  • Дзіўнае побач
  • Пра герояў і асілкаў

Глядзець умовы конкурсу жывапісу і графікі

Глядзець умовы конкурсу мультыплікацыі і дыяфільмаў

Звяртаем Вашую ўвагу, што работы на конкурс варта дысылаць звычайнай поштай ці экспрэс-службай EMS і НЕ ПАЗНАЧАЦЬ на пасылках кошт (каштоўнасць) грузу, бо мы не робім мытнае афармленне, і такія працы не патрапяць на конкурс.

НАШ ПАШТОВЫ АДРАС:

Грамадская арганізацыя «Беларускі зялёны крыж», 
Конкурс«На сваёй зямлі», 
222 201, г. Смалявічы, 
Рэспубліка Беларусь.

(указаны адрас – поўны; работы забіраюцца арганізатарамі непасрэдна з паштовага аддзялення)

Вынікі конкурсу будуць падведзеныя ў лютым 2017 года міжнародным журы, у склад якога ўвойдуць мастакі і педагогі з Беларусі, Расіі, Украіны і іншых краін. Работы пераможцаў конкурсу ўвойдуць у экспазіцыю выніковай выставы, што адкрыецца ў Мінску ў красавіку 2017 года, а таксама будзе прадстаўленая на сайтах конкурсу і нашай арганізацыі.

Каб своечасова атрымліваць інфармацыю пра ўсе падзеі конкурсу, Вы можаце падпісацца на электронную рассылку праекта “На сваёй зямлі” (для гэтага трэба даслаць запыт на адрас This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it. з пазначанымі імём і прозвішчам адрасата, а таксама назвай навучальнай установы, калі адрасат з’яўляецца мастаком-педагогам).

ЧАКАЕМ ВАШЫХ РАБОТ І СПАДЗЯЕМСЯ,
ШТО 12-Ы МІЖНАРОДНЫ КОНКУРС ЖЫВАПІСУ І ГРАФІКІ І
2-І МІЖНАРОДНЫ КОНКУРС МУЛЬТЫПЛІКАЦЫІ І ДЫЯФІЛЬМАЎ “НА СВАЁЙ ЗЯМЛІ”
ЗНОЎ ПЕРАКАНАЕ НАС У ТЫМ, ЯК ШМАТ МЫ МОЖАМ ЗРАБІЦЬ РАЗАМ!

У афармленні старонкі выкарыстана работа Кірэевай Дзіяны "У художцы"