Папулярнае |
Умовы 11-га Міжнароднага конкурсу мультыплікацыіУ рамках праекта «На сваёй зямлі» пры падтрымцы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь аб'яўляе 11-ы Міжнародны конкурс мультыплікацыі Новы час прыносіць новыя магчымасці. Цлічбавая фатаграфія і камп'ютары зрабілі значна лягчэйшай складаную справу па стварэнні мультфільмаў і дыяфільмаў, адкрылі новую старонку школьнай і хатняй мультыплікацыі. Сёння з'явілася ўнікальная ніша для маладых мастакоў і іх выкладчыкаў выказаць свае творчыя ідэі ў форме мультфільма ці дыяфільма. У 2026 годзе будзем рады бачыць творчыя работы на СВАБОДНУЮ тэму, а таксама прапануем подумаць, стварыць і даслаць нам вашы шэдэўры на тэмы:
УМОВЫ ЎДЗЕЛУ Ў КОНКУРСЕ МУЛЬТЫПЛІКАЦЫІ: 1/ Конкурсная работа павінная быць выканана ў тэхналогіі пакадравай здымкі (stop-motion) з выкарыстаннем любых матэрыялаў. Работы, выкананыя з выкарыстаннем камп’ютэрнай графікі, не разглядаюцца. 2/ Тэхнічныя патрабаванні да работы: разрашэнне не менш за 720х576 для фармата кадра 4:3 або 720х480 для фармата 16:9, рэкамендаваны кадэк H.264. УМОВЫ ЎДЗЕЛУ Ў КОНКУРСЕ ДЫЯФІЛЬМАЎ: 1/ Конкурсная работа павінна складацца з 15-64 кадраў і можа быць выканана у любой тэхніцы (малюнак, калаж, аплікацыя, лялькі і інш.) і матэрыялаў. Работы, выкананыя з выкарыстаннем камп’ютэрнай графікі, не разглядаюцца. 2/ Тэкст размяшчаецца ў асобнай частцы пад кожным малюнкам. 3/ Работы захоўваюцца ў лічбавым выглядзе, разрашэнне не менш 1600х1200 для фармата 4:3 або 1920х1080 для фармата 16:9. 4/ Работы прадастаўляюцца ў выглядзе пранумараваных выяў у фармаце JPEG і адзінага файла ў фармаце PDF (пажадана). АГУЛЬНЫЯ ЎМОВЫ: 1/ Удзельнікамі конкурса могуць быць:
Узрост удзельнікаў ад 5 да 18 гадоў. 2/ Работа павінна быць завершана ў год правядзення конкурса або ў папярэдні год 3/ Работы павінна мець тытры, дзе пазначаюцца назва, аўтар(ы), год выпуску, а таксама выкарыстаныя матэрыялы з пазначэннем аўтара і назвы (музычныя кампазіцыі, фрагменты фільмаў, карціны, малюнкі і д.п.) 4/ Работы на замежных мовах павінны мець субтытры на рускай, беларускай або англійскай мове 5/ Работа адпраўляецца на конкурс праз спецыяльныя бясплатныя файлаабменныя сервісы (напрыклад, drive.google.com, cloud.mail.ru, www.dropbox.com, disk.yandex.ru). Спасылка пазначаецца ў рэгістрацыйнай форме. Запоўніць рэгістрацыйную форму ТЭРМІН ПАДАЧЫ РАБОТ ДА 15 СТУДЗЕНЯ 2026 г. ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ: У журы конкурса войдуць мастакі, мастакі-педагогі, мастакі-мультыплікатары і іншыя спецыялісты аніматары. Журы разгледзіць конкурсныя работы ў лютым 2026 года і вызначыць Лаўрэатаў і Дыпламантаў конкурса ў розных намінацыях. Работы лаўрэатаў конкурса мультыплікацыі будуць паказаны падчас работы міжнароднай канферэнцыі мастакоў-педагогаў у Мінску і на адкрыцці выставы “На сваёй зямлі”, якое адбудзецца ў красавіку 2026 г., а таксама будуць прадстаўлены ў электроннай галерэі мастацкіх і мультыплікацыйных работ на афіцыйным сайце конкурса “На сваёй зямлі” (www.children-art.org). Арганізатары пакідаюць за сабой права выкарыстоўваць дасланыя работы ў мэтах папулярызацыі і развіцця конкурсу, а таксама ў метадычнай дзейнасці без згоды аўтара. КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ: (+375 17) 392 88 02 E-mail: This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it. (+375 29) 667 57 80 Internet: www.children-art.org |