Папулярнае |
Умовы 10-га Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі "На сваёй зямлі"Грамадская арганізацыя "Беларускі зялёны крыж" сумесна з Міністэрствам адукацыі, Міністэрствам культуры, Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь абвяшчае 10-ты Міжнародны конкурс жывапісу і графікі "На сваёй зямлі": МЭТЫ:
ТЭМЫ: «На сваёй зямлі» – традыцыйная вольная тэма конкурсу. Таксама прапануюцца некалькі тэм, якімі ўдзельнікі могуць скарыстацца па жаданні:
УМОВЫ ЎДЗЕЛУ Ў КОНКУРСЕ: 1/ Узрост удзельнікаў АД 5 ДА 18 ГОД ўключна. 2/ Конкурсная работа павінна быць ТВОРЧАЙ і САМАСТОЙНАЙ, выкананай У ГОД ПРАВЯДЗЕННЯ КОНКУРСУ. 3/ Конкурсная работа можа мець ЛЮБЫ ПАМЕР, у раму альбо паспарту не афармляецца. Спампаваць рэгістрацыйную форму 4/ Дасланыя на конкурс работы не рэцэнзуюцца і НЕ ВЯРТАЮЦЦА аўтарам. Арганізатары пакідаюць за сабой права ўзнаўляць іх з мэтай папулярызацыі і развіцця конкурсу, выкарыстоўваць у метадычнай і благачыннай дзейнасці без згоды аўтара і без выплаты аўтарскага ўзнагароджання. ТЭРМІН ПАДАЧЫ РАБОТ НА КОНКУРС: Работы прымаюцца З 1 КАСТРЫЧНІКА ПО 31 СНЕЖНЯ 2014 г. па паштовым адрасе: Грамадская арганізацыя "Беларускі зялёны крыж" (Указаны адрас – поўны; работы забіраюцца арганізатарамі непасрэдна з паштовага аддзялення) Просім усіх удзельнікаў карыстацца ЗВЫЧАЙНАЙ ПОШТАЙ ці экспрэс-службай EMS. На пасылках НЕ ПАЗНАЧАЙЦЕ кошт (вартасць) грузу. ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ: Журы разгледзіць конкурсныя работы ў лютым 2015 года і вызначыць Лаўрэатаў і Дыпламантаў конкурсу. Работы лаўрэатаў увойдуць у экспазіцыю выніковай выставы і будуць прадстаўлены ў электроннай галерэі на сайце конкурсу www.children-art.org. 10-я МІЖНАРОДНАЯ ВЫСТАВА ЖЫВАПІСУ І ГРАФІКІ "НА СВАЁЙ ЗЯМЛІ" адкрыецца ў красавіку 2015 года ў Мінску. АРГАНІЗАТАРЫ: Грамадская арганізацыя "Беларускі зялёны крыж" КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ: (+375 17) 327 79 54, (+375 17) 76 56 441
This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.
ЗАПРАШАЕМ ВАС ДА ЎДЗЕЛУ Ў НАШЫМ КОНКУРСЕ! |