Умовы 8-га Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі "На сваёй зямлі"

ТЭМЫ:

«На сваёй зямлі» – традыцыйная вольная тэма конкурсу. Таксама прапануюцца некалькі тэм, якімі ўдзельнікі могуць скарыстацца па жаданні:

  • Партрэт
  • Кветкі
  • Тэатр
  • Патрэбная прафесія
  • Пасля Патопу

УМОВЫ ЎДЗЕЛУ Ў КОНКУРСЕ:

1/ Узрост удзельнікаў АД 5 ДА 21 ГОДА ўключна.

2/ Конкурсная работа павінна быць ТВОРЧАЙ і САМАСТОЙНАЙ, выкананай У ГОД ПРАВЯДЗЕННЯ КОНКУРСУ.

3/ Конкурсная работа можа мець ЛЮБЫ ПАМЕР, у раму альбо паспарту не афармляецца. З адваротнага боку кожнай работы запаўняецца РЭГІСТРАЦЫЙНАЯ ФОРМА па прыведзеным узоры. Спампаваць рэгістрацыйную форму (145 Кб)

4/ Дасланыя на конкурс работы не рэцэнзуюцца і НЕ ВЯРТАЮЦЦА аўтарам. Арганізатары пакідаюць за сабой права ўзнаўляць іх з мэтай папулярызацыі і развіцця конкурсу, выкарыстоўваць у метадычнай і благачыннай дзейнасці без згоды аўтара і без выплаты аўтарскага ўзнагароджання.

ТЭРМІН ПАДАЧЫ РАБОТ НА КОНКУРС:

Работы  прымаюцца З 1 КАСТРЫЧНІКА ПО 31 СНЕЖНЯ 2012 г. па паштовым адрасе:

Грамадская арганізацыя «Беларускі зялёны крыж»
Конкурс «На сваёй зямлі»
222 201, г. Смалявічы,
Рэспубліка Беларусь

(Указаны адрас – поўны; работы забіраюцца арганізатарамі непасрэдна з паштовага аддзялення)

Просім усіх удзельнікаў карыстацца ЗВЫЧАЙНАЙ ПОШТАЙ ці экспрэс-службай EMS. На пасылках НЕ ПАЗНАЧАЙЦЕ кошт (вартасць) грузу.

ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ:

Журы разгледзіць конкурсныя работы ў лютым 2013 года. Пераможцы будуць узнагароджаны:

  • Дыпломамі I, II, III ступені;
  • Дыпломамі ўдзельніка выставы;
  • Дыпломамі конкурсу;
  • Лістамі падзякі.

Работы, адзначаныя ступеневымі дыпломамі і дыпломамі ўдзельніка выставы, увойдуць у экспазіцыю выніковай выставы і будуць прадстаўлены ў электроннай галерэі на сайце конкурсу www.children-art.org, а таксама ў АЛЬБОМЕ-КАТАЛОЗЕ, выданне якога плануецца па выніках конкурсу.

8-я МІЖНАРОДНАЯ ВЫСТАВА ЖЫВАПІСУ І ГРАФІКІ «НА СВАЁЙ ЗЯМЛІ» адкрыецца ў красавіку 2013 года у Мінску.

АРГАНІЗАТАРЫ:

Грамадская арганізацыя «Беларускі зялёны крыж»
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь

КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ:

(+375 17) 327 79 54, (+375 17) 76 56 441
(+375 29) 627 79 23, (+375 29) 667 57 80

This e-mail address is being protected from spambots. You need JavaScript enabled to view it.
www.children-art.org

ЗАПРАШАЕМ ВАС ДА ЎДЗЕЛУ Ў НАШЫМ КОНКУРСЕ!