Журы 8-га Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі "На сваёй зямлі"


Работа журы 8-га Міжнароднага конкурсу жывапісу і графікі «На сваёй зямлі» праходзіла з 2 па 5 лютага 2013 года ў адукацыйным цэнтры Беларускага зялёнага крыжа. У склад журы ўвайшлі 12 прафесійных мастакоў, педагогаў і мастацтвазнаўцаў Беларусі, Расіі і Украіны. Упершыню на паседжаннях журы прысутнічаў запрошаны эксперт з мэтай правесці глыбокі і дэталёвы аналіз конкурсу.


Леанід ГОМАНАЎ, старшыня журы (Мінск, Беларусь)
Сябра Беларускага саюза мастакоў, сябра-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі культуры і мастацтваў

Ягор БАТАЛЬЁНАК (Мінск, Беларусь)
Сябра Беларускага саюза мастакоў

Міхаіл БЛЕЙХЕР (Тула, Расія)
Выкладчык Тульскага калежда мастацтваў імя А.С. Даргамыжскага

Глеб ГОЛУБЕЎ (Уфа, Башкартастан, Расія)
Сябра Саюза мастакоў Расіі, дырэктар школы малюнка і жывапісу "Художка", метадыст Вучэбна-метадычнага цэнтра па адукацыі Міністэрства культуры Рэспублікі Башкартастан, заслужаны работнік культуры Башкартастана

Сяргей ГРЫЧАНОК (Харкаў, Украіна)
Педагог-метадыст вышэйшай катэгорыі, загадчык метадычнага аб’яднання мастацкага профілю Харкаўскай спецыялізаванай школы №133 (Ліцэя мастацтваў) з паглыбленым вывучэннем асобных прадметаў

Фаіна КЛЯЦОВА (Омск, Расія)
Выдатнік народнай асветы Расійскай Федэрацыі, загадчыца метадычнага аддзялення мастацкай адукацыі Бюджэтнай установы культуры Омскай вобласці «Дзяржаўны цэнтр народнай творчасці»

Яніна КРУКОВІЧ (Салігорск, Беларусь)
Дырэктар дзіцячай мастацкай школы г. Салігорска

Наталля ПЯТРОВА (Адэса, Украіна)
Намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай працы Дзіцячай мастацкай школы № 1 імя К.К.Кастандзі г.Адэса, магістр педагагічнай адукацыі

Вольга СУХАНІЦКАЯ (Мазыр, Беларусь)
Кіраўнік мастацкай студыі «Старт»

Юрый ХІЛЬКО (Мінск, Беларусь)
Сябра Беларускага саюза мастакоў, дацэнт, загадчык кафедры графікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў

Валерый ЦІМАФЕЕЎ (Омск, Расія)
Сябра Саюза мастакоў Расіі, дырэктар дзіцячай школы мастацтваў №1 (па выяўленчым мастацтве) г.Омска

Аляксандр ЦІШЫН (Масква, Расія)
Фатограф, выкладчык сярэдняй агульнаадукацыйнай школы №1188 з паглыбленым вывучэннем выяўленчага мастацтва


ЭКСПЕРТ:

Лідзія ІШКОВА (Валгаград, Расія)
Сябра Саюза мастакоў Расіі, сябра Ўсерасійскай асацыяцыі мастацтвазнаўцаў і мастацкіх крытыкаў, заслужаны работнік культуры Расійскай Федэрацыі, загадчыца кафедры мастацкіх дысцыплін факультэта дызайну Валгаградскага філіяла Маскоўскага гуманітарна-эканамічнага інстытута, прафесар кафедры графікі і дызайну Інстытута мастацкай адукацыі Валгаградскага дзяржаўнага сацыяльна-педагагічнага універсітэта, метадыст абласнога вучэбна-метадычнага цэнтра